Як Толкін маляваў свой свет
Толкін не толькі апісваў Міжзем’е, але і маляваў яго, прычым часам проста падчас працы над тэкстам. На сайце Tolkien Estate можна паглядзець накіды Рывендэла, варыянты асобных сцэн і гатовыя ілюстрацыі да «Хобіта».
Асабліва цікава параўноўваць падрыхтоўчыя малюнкі з канчатковымі: на адной з выяў Рывендэла схілы збліжаюцца, цясніна робіцца глыбейшай, а дом — больш схаваным. Па такіх зменах відаць, як аўтар удакладняў уласнае ўяўленне пра месца. Дарэчы, спачатку «Хобіт» увогуле не задумваўся як ілюстраваная кніга: малюнкі дадалі пасля таго, як іх убачыў выдавец.